2024-04-18 17:21:13
Чарнобыльскі Шлях пройдзе ў Вільні, Варшаве, Кракаве, Тбілісі і Берліне26 красавіка будзе роўна 38 год з аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Штогод у гэты дзень беларусы выходзяць на адну з найстарэйшых і найважнейшых акцыяў для беларускага народу —
Чарнобыльскі шлях.
Але сёлета разнастайныя імпрэзы і падзеі, прымеркаваныя да гадавіны ЧАЭС, будуць праходзіць не толькі 26-га, а цягам усяго
Чарнобыльскага тыдня, ініцыяванага @ecohomengo, у розных гарадах свету.
На дадзены момант вядома, што мерапрыемствы ў межах Чарнобыльскага тыдня пройдуць:
Варшава. 20.04 а 19:00. Rynek Starego Miasta, 2
Чытка маналогаў Дзеда-Барадзеда;
Кракаў. 20-24.04. ul.Mikołajska 4/6.
Экадні ў Кракаве: Экачытанкі, Open Шафа, прагляд фільму «Соль Зямлі» і дыскусіі;
Вільня. 21.04 а 16:00. Vilniaus g. 20.
Бясплатны майстар-клас па партызанскаму садаводству для ўсіх жадаючых «Кветкі замест бомб!»;
Варшава. 21.04 а 17:00. ul. Foksal 11.
Перформанс «290» — паэтычна-візуальнае даследаванне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы;
Тбілісі. 22.04 а 19:00. Сустрэча «Чаму АЭС у Беларусі — гэта крынж. Культуралагічны і экалагічны погляд».
Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу. Берлін. 23.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі».
Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу. Вільня. 24.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі».
Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу. Варшава. 24.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі».
Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу. Падрабязнасці глядзіце на мапе
dze.chat.
А калі ў вашым горадзе таксама плануюцца акцыі ці івэнты, то паведамляйце аб гэтым у
@dzechat_bot#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя
@motolkohelp
16.5K views14:21