Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Светлана Тихановская

Адрес канала: @tsikhanouskaya
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 30.92K
Описание канала:

Бот для вопросов: @AskOffice_Bot
Сайт: https://tsikhanouskaya.org/
Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/
FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya
ОK: https://ok.ru/group/59998707056737

Рейтинги и Отзывы

2.50

2 отзыва

Оценить канал tsikhanouskaya и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

0

3 звезд

1

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения

2023-09-29 09:31:12
Канцэпцыя кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным асобам: хто будзе рэабілітаваны?

Прыярытэт у першыя дні транзітнага перыяду – вызваленне палітычных зняволеных і тых, каго асудзілі ў адпаведнасці з Крымінальным Кодэксам ці Кодэксам аб Адміністрацыйных правапарушэннях па палітычных матывах. Далей будуць вырашацца пытанні па кампенсацыі шкоды ўсім, хто пацярпеў ад рэжыму з 20 ліпеня 1994 года – дня прыходу Лукашэнкі да ўлады. Аднак галоўная перашкода на гэтым шляху – мы не ведаем рэальную колькасць ахвяраў. Тым не менш, у картках мы ўжо зараз паспрабавалі акрэсліць кола тых асоб, хто зможа прэтэндаваць на рэабілітацыю. Калі ў вас ёсць прапановы, заўвагі, дапаўненні ды каментары да Канцэпцыі, іх можна пакінуць праз тэлеграм-бот @AskOffice_Bot, пошту [email protected] і гугл-форму.
22.1K views06:31
Открыть/Комментировать
2023-09-26 12:51:07
Канцэпцыя кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным: прынцыпы і сутнасць

Перыяд дэмакратычнага транзіту ўлады будзе складаным для Беларусі. Каб спрасціць адзін з яго аспектаў загадзя, Офіс Святланы Ціханоўскай разам з праваабарончымі арганізацыямі, НДА, юрыстамі і былымі адвакатамі, распрацаваў праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным. Дакумент паслужыць інструментам аднаўлення справядлівасці для тых, хто сутыкнуўся з парушэннямі правоў чалавека падчас праўлення Лукашэнкі.

Поўны тэкст Канцэпцыі прыведзены па спасылцы. Чакаем вашыя водгукі, прапановы і каментары – іх можна пакінуць праз тэлеграм-бот @AskOffice_Bot, пошту [email protected] і гугл-форму.
13.0K views09:51
Открыть/Комментировать
2023-09-25 09:01:19
Кампенсацыя шкоды пацярпелым ад рэжыму: Офіс Ціханоўскай прэзентуе праект Канцэпцыі

Офіс Святланы Ціханоўскай у супрацоўніцтве з юрыстамі, праваабаронцамі і недзяржаўнымі арганізацыямі распрацаваў праект Канцэпцыі, адпаведна якой будзе кампенсавана шкода асобам, пацярпелым ад рэжыму. Мэта Канцэпцыі – аднаўленне справядлівасці для тых, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі і парушэннямі правоў чалавека падчас праўлення Лукашэнкі з 20 ліпеня 1994 года.

Кампенсацыя шкоды – гэта перш за ўсё аднаўленне ў юрыдычных, грамадзянскіх, палітычных, працоўных і іншых правах тых, хто пацярпеў ад дзеянняў рэжыму.

Дакумент фіксуе асноўныя падыходы да аднаўлення справядлівасці адносна пацярпелых. Таксама прадугледжаны механізм вызвалення тых, хто знаходзіцца ў месцах зняволення, калі на момант транзіта ўлады яны ўсё яшчэ будуць там знаходзіцца. На падставе дакумента ў транзітны перыяд новая дэмакратычна абраная ўлада зможа прыняць неабходныя законы і запусціць працэс рэабілітацыі рэпрэсаваных асобаў.

Азнаёміцца з тэкстам Канцэпцыі можна па спасылцы. Прапановы адносна дакументу прымаюцца праз тэлеграм-бот @AskOffice_Bot, электронную пошту [email protected] і гугл-форму.
43.8K viewsedited  06:01
Открыть/Комментировать
2023-09-22 17:04:58
Сустрэча з выканаўчым дырэктарам міжнароднай кампаніі за забарону ядзернай зброі (ICAN)

Святлана Ціханоўская і прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі абмеркавалі з Мелісай Парк сітуацыю з размяшчэннем расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Ціханоўская адзначыла, што ядзерная зброя ў Беларусі стварае пагрозу не толькі для нашых грамадзян, але і для ўсяго свету.

«Беларусы рашуча выступаюць супраць размяшчэння ядзернай зброі на нашай зямлі. І нам патрэбная міжнародная рэакцыя і актыўныя дзеянні», – падкрэсліла беларуская лідарка.

Бакі адзначылі безадказную і небяспечную рыторыку рэжыма датычна выкарыстання ядзернай зброі.

Таксама абмеркавалі магчымасці супрацы на міжнароднай арэне, у тым ліку падняццё пытання размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі на Радзе Бяспекі ААН і ў іншых міжнародных арганізацыях.
22.8K views14:04
Открыть/Комментировать
2023-09-22 12:50:16
Святлана Ціханоўская: «Нельга абмяркоўваць будучыню Беларусі без беларусаў»

Беларуская лідарка выступіла на сайд-івэнце «Пагроза незалежнасці Беларусі і міжнародны адказ» на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Яна заклікала міжнародную супольнасць выпрацаваць стратэгію захавання незалежнасці Беларусі і пачаць адважнае супрацьдзеянне дыктатарам.

«Чым больш свет прызнае і падтрымлівае беларускія дэмакратычныя сілы, тым большы ціск мы аказваем на нелегітымны рэжым. Наша легітымнасць і падтрымка большасці беларусаў – гэта зброя нашай мірнай барацьбы.

Калі казаць пра падраздзяленні ААН, то яны пакуль не выкарыстоўваюць у Беларусі ўсіх магчымасцяў сваіх мандатаў. УВКБ ААН, ЮНЕСКА, ЮНІСЕФ, Сусветная арганізацыя аховы здароўя не выказваюцца з нагоды крызісу ў Беларусі. Ствараецца ўражанне, што ААН на баку рэжыму. І прапаганда карыстаецца гэтым. Занадта доўга свет належным чынам не рэагаваў на дзеянні рэжыму, а рэжым заставаўся беспакараным. Так больш быць не павінна.

Наступіў вырашальны момант: ці будзе Беларусь свабоднай еўрапейскай краінай альбо стане ахвярай расійскага неакаланіялізму? Беларусы поўныя рашучасці перамагчы і захаваць сваю нацыю. Мы заклікаем іншыя дзяржавы дапамагчы нам адстаяць нашае права на годную будучыню ў незалежнай краіне».
23.1K views09:50
Открыть/Комментировать
2023-09-20 10:20:41
«Новай Беларусі спатрэбіцца жыццяздольная эканоміка і яе падмуркі закладаеце менавіта вы». Святлана Ціханоўская – удзельнікам III Беларускага бізнес-форума

Сёння ў Варшаве праходзіць III Беларускі бізнес-форум, арганізаваны Асацыяцыі беларускага бізнеса за мяжой АВВА. Беларуская лідарка звярнулася да ўдзельнікаў.

«Вельмі важна захоўваць добрае імя беларускага бізнесу ў свеце. Яно павінна асацыявацца з празрыстасцю, сумленнасцю, крэатыўнасцю. Гэта якраз тыя каштоўнасці, якія мы з вамі павінны прынесці ў Беларусь пасля таго, як адбудзецца палітычная трансфармацыя.

Вымушана апынуўшыся за мяжой, беларусы засталіся такія ж творчыя, ініцыятыўныя і працавітыя. Таму я не баюся, што беларускія бізнесоўцы згубяцца ў свеце. Наадварот, веру, што яны будуць квітнець, падтрымліваць наш дэмакратычны рух і грамадзянскую супольнасць».
21.9K views07:20
Открыть/Комментировать
2023-09-19 19:34:32
Для беларускай салідарнасці не існуе межаў

У дзень нашага нацыянальнага сцяга полк Каліноўскага і беларускія актывісты ва Украіне запусцілі вялізарны бел-чырвона-белы сцяг у напрамку Беларусі.

«Рана ці позна гэты сцяг залунае над усёй нашай краінай – над вольнай Беларуссю», – мэсадж, які беларусы перадалі на Радзіму.

Святлана Ціханоўская: «Вялікі дзякуй беларусам і палку Каліноўскага за такую цудоўную акцыю. Гэта яшчэ адзін прыклад таго, што для беларускай салідарнасці не існуе межаў. Спадзяюся, што вашую вестачку змаглі ўбачыць у краіне. Жыве Беларусь!»
25.6K views16:34
Открыть/Комментировать
2023-09-13 14:28:36
Святлана Ціханоўская: «Для беларусаў няма шляху назад. Еўрасаюз – гэта будучыня, да якой мы імкнёмся»

Беларуская лідарка выступіла ў Еўрапарламенце:

«У адрозненні ад вайны ва Украіне, наша вайна – ціхая. Мэта Крамля ў гэтай вайне такая ж, што і ва Украіне: ператварыць Беларусь у калонію Расіі. Пуціну у гэтай справе дапамагае Лукашэнка – ён па частках прадае незалежнасць нашай краіны. Дапамажыце нам прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці. Ён не заслуговае анічога, акрамя квітка ў адзін бок у Гаагу.

У нашай ціхай вайне паказалі сябе мноства ціхіх герояў. Настаўнікі, што адмаўляюцца вучыць дзяцей «дзяржаўнай ідэалогіі». Сумленныя чыноўнікі, якія дзеляцца каштоўнай інфармацыяй. Бізнесмены, што таемна дапамагаюць сем'ям рэпрэсаваных. Пенсіянеры, якія звярнуліся да мяне з просьбай «перадаць еўрапейцам, што мы не здамося».

Мы хочам вярнуцца дадому. Дадому ў Еўропу. Беларускія дэмакратычныя сілы прынялі сумесную дэкларацыю, што акрэслівае нашу стратэгічную мэту – уваходжанне Беларусі ў ЕС. Ведаю, што гэта доўгі працэс і ён не будзе лёгкім. Аднак для нас няма зваротнага шляху. Еўрапейскі саюз – гэта будучыня, да якой мы імкнёмся і ў якой прагнем застацца назаўсёды.

Я заклікаю вас падтрымаць рэзалюцыю з прызнаннем еўрапейскіх памкненняў беларусаў, якую ўнёс Пятрас Аўштравічус. Я прапаную вывесці адносіны паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўрапарламентам на новы узровень і інстытуцыяналізаваць нашу супрацу».
23.9K viewsedited  11:28
Открыть/Комментировать
2023-09-08 18:00:51
Алесь Аляхновіч запрашае беларусаў на III Беларускі бізнес-форум у Варшаве

20 верасня ў Варшаве адбудзецца III Беларускі бізнэс-форум. Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-кіраўнік Асацыяцыі беларускага бізнеса за мяжой АВВА Алесь Аляхновіч запрашае прыняць удзел у форуме. Зарэгістравацца можна па спасылцы.

Форум аб’яднае на адной пляцоўцы прадстаўнікоў беларускага, украінскага і польскага бізнесу, галіновых экспертаў, бізнес-асацыяцыі, а таксама палітыкаў Польшчы, США і Еўрасаюзу.

Гэтае мерапрыемства – добрая платформа для абмеркавання праблемаў і поспехаў беларускага бізнесу ў Беларусі і за мяжой.

Азнаёміцца з праграмай і спікерамі можна на сайце https://abbabusinessforum.com/
25.4K viewsedited  15:00
Открыть/Комментировать
2023-09-08 13:51:10
Што адбылося за год працы Кантактнай групы Рады Еўропы па адносінах з Беларусcю?

Год таму была створаная Кантактная група Рады Еўропы па адносінах з Беларуссю. Рада Еўропы была першай міждзяржаўнай арганізацыяй, у якой краіну прадстаўляюць дэмакратычныя сілы і грамадзянская супольнасць. Асноўная мэта групы – дапамагаць Радзе Еўропы ў выпрацаванні пазіцый па Беларусі, каардынаваць і рэалізоўваць праекты па розных напрамках, дапамагаць рыхтаваць праекты рэформаў для новай Беларусі.

Такая сістэмная супраца з Радай Еўропы – важны крок на шляху еўраінтэграцыі Беларусі. У дэмакратычных сілаў і беларускай грамадзянскай супольнасці з’явіліся сталыя кантакты з прадстаўнікамі Рады Еўропы і магчымасць высока трымаць пытанне Беларусі на парадку дня. Дзякуючы менавіта працы Кантактнай групы ўзмацнілася ўзаемадзеянне ПАРЕ з беларускімі палітычнымі партыямі.

Кантактная група правяла тры паседжанні, у двух з іх удзельнічала Святлана Ціханоўская. За гэты год быў распрацаваны план з 15 мерапрыемстваў па падтрымцы прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў. Згодна з гэтым планам, Кантактная група арганізавала мерапрыемствы для незалежных журналістаў, беларускіх юрыстаў і моладзі. Зараз вядзецца праца па падтрымцы лідараў мясцовых супольнасцяў і арганізацыі стажыровак для юрыстаў у структурах Рады Еўропы.

Нядаўна ПАРЕ прыняла рэзалюцыю па сітуацыі беларусаў у выгнанні, над якой таксама працавалі прадстаўнікі Кантактнай групы. Гэтая рэзалюцыя паслужыць рэкамендацыяй да дзеянняў краінам-чальцам Рады Еўропы па падтрымцы беларусаў замежжа.
24.4K viewsedited  10:51
Открыть/Комментировать